16.07.1054 году пачаўся раскол хрысьціянскай царквы
16.07.1054 г. пачаўся вялікі раскол хрысьціянскай царквы. З таго часу існуюць праваслаўная й рыма-каталіцкая цэрквы.
Асноўная прычына расколу, ці схізмы, ляжыць у супярэчнасьці палітычных й тэалягічных поглядаў на ролю царквы, якія існавалі ў Заходняй (Рымскай) і Ўсходняй (Візантыйскай) цэрквах. Хаця спрэчкі паміж двума палітычна-духоўнымі цэнтрамі пачаліся значна раней у ХІ стагодзьдзі, яны выйшлі на новы ўзровень.
У 1054 годзе Папа Рымскі Леў скіраваў да Канстантынопальскага Патрыярха Міхаіла Кіруларія пасланьне, у якім заявіў пра права рымскай царквы на поўную ўлады ва ўсёй хрысьціянскай царкве. Падставай да такой заявы быў акт падпісаны імпэратарам Канстантынам у ІV стагодзьдзі, які ў падзяку за выздараўленьне, абвясьціў рымскага эпіскапа, маючым вышэйшую духоўную ўладу. Гэты дакумэнт нібыта дазволіў Рыму сканцэнтраваць усю ўладу, у тым ліку й палітычную, на Захадзе Эўропы.
Патрыярх Міхаіл Кіруларый абверг усе прэтэнзіі, да гэтага трэба ўзяць пад увагу, што Патрыярх, у адрозьненьні ад Папы, прызначаўся Імпэратарам. Тады, 16 ліпеня 1054 году, пад час літургіі ў Сафійскім саборы ў Канстантынопалі рымскі легат кардынал Гумберт уручыў грамату адлучэньня.Непасрэдна кіраўніцтва Канстантынопальскай царквы і сам Кіруларый абвінавачваліся ў ерасях і адыходзе ад хрысьціянскай традыцыі.
У сваю чаргу раней 20 чэрвеня 1054 году на Саборы патрыярх прыдаў анафэме папскіх легатаў.Хаця сур’ёзныя палітычныя і культурныя наступствы вялікай схізмы сталі відавочнымі значна пазьней, менавіта гэты дзень лічыцца днём расколу хрысьціянскай царквы на рыма-каталіцкую й праваслаўную.На працягу дзевяці стагодзьдзяў не прадпрымаліся ніякія захады каб прымірыцца.
Першыя крокі па збліжэньню цэркваў былі зроблены ў ХХ стагодзьдзі, калі адбылася сустрэча паміж Канстантынопальскім Патрыярхам Афінагорам і Рымскім Папай Паўлам ІV, пад час якой былі зьняты анафэмы, але пра аб’яднаньне цэркваў наўрад ці можна казаць сур’ёзна.
Паводле radyjo.net