
Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я.Пушча, А.Бабарэка,
У.Дубоўка, К.Чорны, З.Бядуля, К.Крапіва. Другі рад: М.Лужанін,
С.Дарожны, А.Адамовіч, Т.Кляшторны, У.Жылка, В.Шашалевіч, П.Глебка.
Уладзімір Жылка нарадзіўся ў 1900 годзе ў Макашах, цяпер Нясвіскага раёну. У 1917-м далучыўся да нацыянальна-незалежніцкага руху. У 1923-м паступіў у Праскі ўніверсітэт, але праз тры гады вярнуўся ў Беларусь. У 1931-м арыштаваны і асуджаны ў фальшывай справе «Саюзу вызвалення Беларусі», яго пакаралі на пяць гадоў ссылкай, якую ён адбываў у Вяцкай вобласці. У 1933-м памёр ад сухотаў, пражыўшы 33 гады. Рэабілітаваны падчас хрушчоўскай адлігі.