Хто са спартсменаў меў самыя высокія заробкі ў 2023 годзе? Сусветны рэйтынг
У першай сотні больш за ўсё баскетбалістаў, але абсалютным лідарам стаў прадстаўнік іншага віду спорту.

Фота freepik.com
Амерыканскі часопіс «Sportico» прадставіў спіс 100 спартсменаў, якія здолелі зарабіць больш за ўсё грошай за мінулы год — як у выглядзе зарплаты, так і праз здзелкі са спонсарамі і рэкламадаўцамі, піша Myfin.by.
У сотню спартсменаў з самымі высокімі заробкамі ўвайшлі гульцы з васьмі відаў спорту і 25 краін. Іх агульны даход у 2023 годзе ацэньваецца ў $5,4 млрд — з іх $4,2 млрд склалі заробкі і прызавыя, а $1,2 млрд удалося зарабіць па-за спартыўнымі пляцоўкамі.
Узначальвае рэйтынг капітан зборнай Партугаліі па футболе і нападаючы саудаўскага клуба «Ан-Наср» Крышціяну Раналду — летась ён стаў багацейшым на $275 млн, з якіх $215 былі зароблены непасрэдна на полі, а $60 млн дзякуючы спонсарам і рэкламным кантрактам.
На другім месцы апынуўся іспанскі гальфіст Джон Рам, следам ідуць форвард амерыканскага футбольнага клуба «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі, гулец НБА Леброн Джэймс, які выступае за «Лос-Анджэлес Лэйкерс» , а таксама яшчэ адзін футбаліст — форвард «Пары Сэн-Жэрмен» Кіліян Мбапэ.
Глядзіце таксама

Першая дзясятка рэйтынга выглядае наступным чынам:
Крышціяну Раналду (футбол) — $275 ($215 млн у спорце, $60 млн па-за спортам);
Джон Рам (гольф) — $203 ($181 млн у спорце, $22 млн па-за спортам);
Ліянэль Месі (футбол) — $130 ($65 млн у спорце, $65 млн па-за спортам);
Леброн Джэймс(баскетбол) — $125.7 ($45,7 млн у спорце, $80 млн па-за спортам);
Кіліян Мбапэ (футбол) — $125 ($100 млн у спорце, $25 млн па-за спортам);
Неймар (футбол) — $121 ($86 млн у спорце, $35 млн па-за спортам);
Стэфан Кары (баскетбол) — $98.9 ($48,9 млн у спорце, $50 млн па-за спортам);
Яніс Адэтакунба (баскетбол) — $88.4 ($43,4 млн у спорце, $45 млн па-за спортам);
Кевін Дзюрант (баскетбол) — $86.9 ($44,9 млн у спорце, $42 млн па-за спортам);
Патрык Махоўмс (амерыканскі футбол) — $84.3 ($59,3 млн у спорце, $25 млн па-за спортам).
З відаў спорту ў рэйтынгу найбольш шырока прадстаўлены баскетбол (40 гульцоў), амерыканскі футбол (16 гульцоў), бейсбол (13 гульцоў) і футбол (11 гульцоў). У спіс таксама ўвайшлі прадстаўнікі гольфа, тэніса, Формулы-1 і бокса.
Ні адна жанчына не ўвайшла ў першую сотню найбагацейшых атлетаў свету. Па даных выдання, амерыканская тэнісістка Коко Гаўф была самай высокааплатнай спартсменкай у мінулым годзе, зарабіўшы $22,7 млн — яна адстае ад апошняга месца спісу на $9,8 млн.
Глядзіце таксама
