Як сочаць за самаізаляцыяй у Беларусі і ў суседзяў?
8 красавіка ўрад Беларусі прыняў пастанову аб "абмежавальным мерапрыемстве" — самаізаляцыі. Дома павінны знаходзіцца пацыенты з каронавіруснай інфекцыяй у лёгкай форме (на 14 красавіка такіх у краіне было каля 500), кантакты першага і другога ўзроўняў і грамадзяне, якія прыбылі з-за мяжы, піша Еўрарадыё. Сюрпрызам для тых, хто самаізалюецца, стала тое, што цяпер да іх час ад часу наведваецца міліцыя.