Праваабаронца: Міліцыя няўхільна страчвае давер у народа
Апошнія падзеі з ужываннем фізічнай сілы супрацоўнікамі беларускай міліцыі ставяць пад сумнеў аўтарытэт і давер да гэтай праваахоўнай структуры.
Служба, якая існуе за кошт народа, не заўсёды стаіць на ахове інтарэсаў гэтага народа.
Неправамерныя і непрафесійныя дзеянні, ілжэсведчанне, усёдазволенасць характэрны для часткі міліцыянтаў.
Бальшыня апытаных на вуліцах Бярозы не вельмі давярае міліцыі:
— Давяраем. Я з ёй не сутыкаўся.
— Давяраю. Я колькі разоў звярталася — і мне дапамагалі.
— Не, не. Непакояць не па справе.
— Пяцьдзясят на пяцьдзясят. То там забілі, то там пабілі.
— Не зусім. Беларускай міліцыі ніяк нельга давяраць.
Паводле сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Сяржука Русецкага, міліцыя ўсё больш і больш страчвае давер у народа. З праваахоўнай структуры ператвараецца ў палітычны інструмент дзейнага рэжыму. Асабліва з увагай на пераслед незалежных журналістаў і апанентаў улады:
— Калі ў адным выпадку, напрыклад, на судзе супраць незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, ці пры разгоне нейкіх дэманстрацый можна дзейнічаць па загадзе кіраўніцтва, то чалавек тады так дзейнічае і ў іншых абставінах, не зважаючы на тое, наколькі яго дзеянне адпавядае закону.
Сяржук Русецкі лічыць, што наспеў час
колькасць міліцыянтаў змяніць на якасць. Беларусь займае першае месца ў свеце
па колькасці міліцыянтаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэта, па-першае, абцяжарвае
бюджэт, а па-другое, непрафесійныя і жорсткія дзеянні некаторых міліцыянтаў
выклікаюць пачуццё недаверу не толькі да міліцыі, але і да ўлады наогул.
www.racyja.com