Стралку з Бабровічаў прад'яўленае абвінавачанне
Яго будуць судзіць па частцы 2 артыкула 339 КК РБ.
Мужчыну (яго імя не раскрываецца, вядомы толькі як Сяргей Д.) прад'яўленае абвінавачанне ў забойстве асобы ў звязку з ажыццяўленнем ёю службовай дзейнасці і замаху на забойства двух асобаў у звязку з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці.
Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 20 год пазбаўлення волі, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо смяротную кару.
Нагадаем, 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну 57-гадовы мужчына пачаў страляць з агняпальнай зброі па ўчастковым інспектарам міліцыі, якія як лічыцца, прыйшлі да яго дадому каб правесці парадак захавання зброі. Адзін участковы ад стрэлу ў галаву загінуў на месцы. Другі — шпіталізаваны ў цяжкім стане.