У Мінску затрымалі ілжэсвятара
«Айцец Аляксандр» прамышляў па ўсёй краіне.

uvd.brest.gov.by
Супрацоўнікі УУР УУС Брэсцкага аблвыканкама сумесна з супрацоўнікамі УУР ГУУС Мінгарвыканкама ў Мінску затрымалі ілжэсвятара «айца Аляксандра», які падманным шляхам, на падставе зняцця псуты, а таксама будаўніцтва храмаў завалодваў грашовымі сродкамі і ювелірнымі вырабамі грамадзян.
Праваахоўнікам вядома, што свае супрацьпраўныя дзеянні «айцец Аляксандр» ажыццяўляў на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў згаданай асобы, просяць звяртацца ў міліцыю па тэлефоне 102.
УУС Брэсцкага аблвыканкама