Сяргей Пятрухін: Самая галоўная зброя супраць беззаконня – галоснасць
Ціск на блогера Сяргея Пятрухіна з боку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў працягваецца ў Берасці.
![piatruhin.jpg piatruhin.jpg](/img/v1/images/piatruhin.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супраць актывіста ўзбуджаная
крымінальная справа, некалькі разоў дадому прыходзіў АМАП, былі пагрозы ў яго
бок.
Нягледзячы на гэта, грамадскі дзеяч ні перад чым не спыняецца, а працягвае змагацца за правы людзей:
— Я звяртаюся ў суды. Адзін суд я амаль выйграў, калі мяне закінулі на 3-е сутак у пастарунак. Зараз буду падаваць позву, каб мне кампенсавалі мае маральныя страты. На амапаўцаў, якія вынеслі мне дзверы, я ўжо занёс скаргу ў суд. Скаржуся на іх дзеянні. Ну і самая галоўная зброя супраць “пярэваратняў”-міліцыянтаў — гэта толькі галоснасць, гэта толькі кіно.
Крымінальная справа на блогера Сяргей Пятрухніа была заведзена некалькі месяцаў таму. Папярэдняе версія падставы да такіх дзеянняў — змест аднаго з відэаролікаў, выкладзеных у інтэрнэце.