Навошта міліцыя забрала ў Паўла Севярынца тэлефон і гадзіннік?

Палітык Павел Севярынец распавёў пра новыя метады працы міліцыі.

img_2572_1024x683_logo_1_logo_1.jpg

“Аказваецца, тэлефон “Нокіа 73” і гадзіннік “Луч” застануцца у іх у заклад маёмасці (!) да выплаты штрафу! — кажа палітык. — У судзе абвяшчаюць, што пастанова будзе выдадзена мне на рукі толькі праз 10 дзён (каб не паспеў абскардзіць), а значыць, мой мабільны тэлефон мінімум пару тыдняў будзе ляжаць у бараўлянскай міліцыі”.

12 снежня Павел Севярынец і актывіст Сяргей Анянкоў былі затрыманы ля Курапатаў, дзе абаронцы мемарыяла працягваюць несці варту. Ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, а на наступны дзень іх судзілі. У выніку суд прысудзіў Севярынцу штраф памерам 49 базавых (1200,5 рубля), а Анянкову — 38 базавых велічынь (931 рубель). Але на гэтым справа не скончылася.

“Сканфіскавалі тэлефон, — паведаміў Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбук. — За 25 гадоў — першы раз такі фокус, спадарства. На выхадзе з ІЧУ мне даюць распісацца, што мой тэлефон і гадзіннік, забраныя падчас затрымання, будуць знаходзіцца ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі. Маўляў, потым прыедзеце, забярэце. Дурата нейкая, думаю, але што рабіць, распісваюся”.

Але, як стала вядома пазней, сілавікі вырашылі ўкараніць новыя метады працы.

“Аказваецца, тэлефон “Нокіа 73” і гадзіннік “Луч” застануцца у іх у заклад маёмасці (!) да выплаты штрафу! — працягвае палітык. — У судзе абвяшчаюць, што пастанова будзе выдадзена мне на рукі толькі праз 10 дзён (каб не паспеў абскардзіць), а значыць мой мабільны тэлефон мінімум пару тыдняў будзе ляжаць у бараўлянскай міліцыі”.

palitviazni.info