Паўла Севярынца аштрафавалі на 1200 рублёў, Сяргея Анянкова — на 931

Паўла Севярынца аштрафавалі на 1200 рублёў (49 базавых велічыняў), Сяргея Анянкова — на 931 рубель (38 базавых), перадае Радыё "Свабода".

Павел Севярынец. Фота з архіву Еўрарадыё

Павел Севярынец. Фота з архіву Еўрарадыё

Іх прызналі вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі. Самі актывісты настойваюць, што ніякага непадпарадкавання не было.
Суддзя Віктар Шаўцоў паглядзеў відэаролік затрымання і, не выходзячы з залі, прысудзіў Севярынцу і Анянкову штрафы.
Як паведамляла Еўрарадыё, актывістаў затрымалі 12 снежня каля рэстарана "Поедем поедим" недалёка ад Курапатаў — мемарыялу на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Увечары іх завезлі ў міліцыю і склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Ноч Севярынец і Анянкоў правялі ў ізалятары УУС Мінскага раёну на вуліцы Францішка Скарыны ў Мінску.
У суд іх прывезлі толькі пасля абеда.
Паводле euroradio.fm