У Мінску — масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі

У судзе Першамайскага раёна Мінска сёння, 14 снежня, разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных спраў супраць беларускіх незалежных журналістаў.

chajchic_1412.jpg

Усіх судзяць па сумна вядомым артыкуле 22.9 (ч.2) КаАП, то бок за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

У якасці абвінавачаных — Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды 28 кастрычніка і вырабу відэапрадукцыі для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.

40 базавых (980 рублёў) велічынь штрафу ад суддзі Святланы Чараповіч атрымала Вольга Чайчыц. Такі ж па памеры штраф і ў журналіста Сяргея Краўчука. Яго справу разглядала суддзя Таццяна Ліннік.

Вынік разгляду справы Ірыны Арахоўскай пакуль невядомы. Журналістка на суд не прыйшла, а агучыць ёй рашэнне па тэлефоне ў судзе адмовіліся.

Таксама ў гэты дзень у судзе Партызанскага раёна прайшло яшчэ адно пасяджанне ў дачыненні да незалежнага журналіста. Генадзя Барбарыча вінавацілі ў падрыхтоўцы матэрыяла для сайту "Радыё Рацыя". Але ў выніку суд вярнуў пратакол правапарушэння на дапрацоўку ў РУУС.

spring96.org