Зміцер Паліенка затрыманы
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Баста".
![fajl_00269_logo_1_1.jpg fajl_00269_logo_1_1.jpg](/img/v1/images/fajl_00269_logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У хлопца сёння мае адбыцца суд. Яго абвінавачваюць у "непадпарадкаванні міліцыі". Актывіст адмовіўся наведваць лекцыі, прызначаныя яму ў мясцовым РУУСе пасля вызвалення. Ён сцвярджае, што ўскладзены на яго абавязак штодзень хадзіць на "прафілактычныя мерапрыемствы" — незаконны.
На мінулым судовым паседжанні пратакол аб правапарушэнні даслалі на дапрацоўку.