Да Паліенкі прыйшлі міліцыянты
Зміцер Паліенка паведаміў у сваім фэйсбуку, што да яго ў кватэру грукае міліцыя. Ён вырашыў не адчыняць дзверы, пакуль яму не паведамяць пра мэту візіту.

Да былога палітвязня Зміцера Паліенкі прыйшлі міліцыянты. Яны грукаюць у дзверы, але адмаўляюцца сказаць, з якой нагоды завіталі.
Хлопец падазрае, што наведванне міліцыянтаў, магчыма, звязана з лекцыямі, на якія ён прынцыпова не ходзіць. Або “можа нешта іншае, бо ў мяне чаго толькі не вісіць, сем сутак недаседжаных”, распавёў Паліенка ў фэйсбуку.
Таксама ён не збіраўся адчыняць дзверы, пакуль яму не паведамяць мэту візіту.