Кацярына Ваданосава: Блюз на верш Багдановіча — чаму не?
Ідэалы рыцарства, пераплеценыя з міфалогіяй, эстэтыка мінуўшчыны, блюзавы Багдановіч і рок-н-рольна-панкавы Караткевіч — усё гэта адметнасці новага альбома «Стрэчанне» гурта «Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra». Яго прэзентацыя пройдзе ў Мінску 12 снежня і абяцае шмат сюрпрызаў. «Новы Час» пагутарыў з лідаркай калектыву Кацярынай Ваданосавай пра кружэлку і цікавосткі будучага канцэрту, а таксама пра тое, як знаходзіць баланс паміж музыкай, працай, захапленнямі і сям’ёй.