Афіша вечарыны, прысвечанай палітвязням, на якой адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Дзядка
У першую чаргу вечарына будзе прысвечана палітвязням Беларусі, а таксама, у сувязі з апошнімі падзеямі — вайной ва Украіне — наогул усім палітычным зняволеным, у тым ліку і расійскім.
З 2010 па 2015 год палітвязень
Мікалай Дзядок пісаў нарысы пра жыццё ў беларускіх месцах пазбаўлення волі. У той час ён таксама быў зняволены па палітычных матывах.
Дзядок апісвае і аналізуе паўсядзённае жыццё ў турме і ключавыя элементы беларускай пенітэнцыярнай сістэмы — аж да наўмыснага нанясення сабе цялесных пашкоджанняў як апошняй магчымасці зняволеных абараніць сваё жыццё, здароўе і годнасць. Нядаўна кнігу «Фарбы паралельнага свету»
выдалі на нямецкай мове.
Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца па
спасылцы.