Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага змясцілі ў карцар
Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага змясцілі ў карцар як найменш на 10 дзён.

Сястра Дзмітрыя
Дубоўскага на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла , што з 16 сакавіка палітвязня змясцілі ў карцар віцебскага СІЗА мінімум на 10
дзён. Прычына пакуль невядомая.
Юлія Дубойская напісала, што атрымала ад брата ліст, у якім ён і піша “аб падзеях, якія адбываюцца. Вельмі не хапае інфармацыі. І адчуваецца, што яму цяжка”.

Анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Падчас спаткання з сястрой у снежні Дзмітрый распавёў пра катаванні, якія ўжываліся да хлопцаў.