У Мінску прэзентуюць зборнік дакументаў аб дзейнасці органаў НКВД у Заходняй Беларусі

Прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «НКВД у Заходняй Беларусі. Верасні-снежні 1939 г.» адбудзецца сёння ў Нацыянальным архіве Беларусі, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на Белта. 

000022_1568701597_362271_big_o91ou.jpg

Зборнік распавядае пра дзейнасць органаў НКВД у Заходняй Беларусі ў верасні-снежні 1939 года. У ім публікуюцца дакументы кіраўніцтва народнага камісарыята ўнутраных спраў цэнтральнага, абласнога і раённага ўзроўняў з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
«У выданні прадстаўлены ўнікальныя дакументы, многія з якіх раней ні дзе не выдаваліся. У прыватнасці, у іх адлюстраваны настрой мясцовага насельніцтва, як яно ўспрыняла ўвод войскаў Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, матэрыяльна-тэхнічны стан арміі і настрой вайскоўцаў, што адлюстравана ў дакументах асобага аддзелу НКВД Беларускага фронту. Гэтая тэма практычна ніколі не асвятлялася ў нашых публікацыях», — распавёў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Вячаслаў Селяменеў.