19 кастрычніка ў клубе «TNT» адбудзецца прэзентацыя сінгла «Розныя» гурта МУТНАЕВОКА

МУТНАЕВОКА — гэта субкультурны рух, заснаваны ў сярэдзіне нулявых. У розныя часы ён адлюстроўваў сапраўдныя хваляванні пакаленняў. Гурт са сваімі музычнымі прынцыпамі ды пазнавальным почыркам дагэтуль захаваў сваю незалежнасць, азарт і запал да эксперыментаў.

afisha_mt_tnt.jpg

19 кастрычніка вы станеце часткай неад'емнага руху ў віры драйву непадробных эмоцыяў. Дзве гадзіны запар вас чакаюць песні з трох альбомаў і нават новы сінгл з будучага лонг-плэя, прыемныя нечаканкі і поўны кантакт з музыкамі.
Увага! Перад ужываннем пажадана азнаёміцца з прадуктам!
Інфалінія: +375 (29) 655-55-55  
Паводле прэс-рэліза