Прэзентацыя кнігі «Песня пра Цімура»

13 снежня (пятніца) у літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Адамовіча «Песня пра Цімура».

13.12_prezentacyja_knihi_pesnja_pra_cimura__haryz_.jpg

«Каб не цягаць кіта за жабры, адразу скажу, што «Песьня пра Цімура» — найлепшая празаічная кніга гэтага году, адна зь лепшых — дзесяцігодзьдзя», — Наста Грышчук.
«Старанна выседжаныя гэгі «Камедзі-клаба», вінтажна-нафталінныя жарты Клуба вясёлых і знаходлівых, натужны закадравы смех сіткомаў — усё гэта ляціць на чытача, як пасажыры з перапоўненага аўтобусу», — Раман Хулдач.
«І зноў ад пафаснасці і прыдыхання некаторых рэцэнзій на гэты твор у мяне пачынае зводзіць сківіцы і вочы закатваюцца ўгару: чарговы шэдэўр, а калі ўжо што-небудзь нармальнае пачытаць можна будзе!» — Уладзімір Садоўскі.
Усё гэта новая кніга Андрэя Адамовіча. Таму, калі хочаце самастойна разабрацца, што гэта насамрэч за звер (закрэслена) твор і з чым яго есці, завітвайце ў музей Багдановіча. Разабрацца ў вас, канешне, не атрымаецца, але будзе магчымасць пазнаёміцца са стваральнікам «Песні...» і самім Цімурам Хомічам, падпісаць кнігу ў аўтара і ў персанажа — дзе яшчэ такое бывае!
13 снежня, 19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А).Уваход вольны.
Паводле прэс-рэліза