Прэзентацыя нашумелага рамана Віктара Марціновіча ў Мінску – 2 лістапада

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на прэзентацыю нашумелага рамана беларускага пісьменніка, публіцыста, мастацтвазнаўцы Віктара Марціновіча «Ноч», якая адбудзецца ў Мінску 2 лістапада ў «Falcon Club Буцік Кіно», які з’яўляецца партнёрам мерапрыемства.

marcinovic_web_now.jpg

“Ноч” зусім нядаўна пабачыла свет, але ўжо займела шырокі рэзананс: сотні чытачоў на аўтограф-сесіі, супярэчлівыя рэцэнзіі ад крытыкаў, бурнае абмеркаванне твора ў сацыяльных сетках. Далёка не кожны беларускі аўтар можна пахваліцца такой цікавасцю да сябе і сваіх кніг.
  “Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае “каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і “зямны блін”, але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.
Прэзентацыя “Ночы” – выдатная магчымасць не толькі паслухаць аўтара, але і атрымаць адказы нават на самыя смелыя пытанні.
Чакаем вас 2 лістапада, “Falcon Club Буцік Кіно” (пр-т Пераможцаў, 20)Вядоўца — Усевалад Сцебурака19.00Уваход вольны
Паводле прэс-рэліза