У Мінску прэзентуюць «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

17 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя аднаго з найбольш вядомых раманаў Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (ад 17 верасня 1939 г.) у перакладзе на беларускую мову.

afisza_44.jpg

Жыццё Сяргея Пясецкага з Ляхавіч само па сабе авантурны раман: вайсковец, шпіён, кантрабандыст, бандыт, вязень і, нарэшце, пісьменнік — сапраўднае дзіця свайго часу. А былі яшчэ і размовы, бясконцыя байкі, гісторыі, якія знайшлі адлюстраванне ў яго творчасці.
Так, «Запіскі...» — гэта своеасаблівы зборнік показак пра чырвонаармейцаў, якія расказвалі па ўсёй Еўропе падчас Другой сусветнай вайны.
Злая, з’едлівая сатыра раскрывае антычалавечнасць таталітарнай сістэмы часоў Сталіна і Гітлера, і ўсё гэта на фоне знакавых падзей для гісторыі Беларусі — трагічных і лёсавызначальных.
У прэзентацыі кнігі прымуць удзел: перакладчык Алесь Астраўцоў, музыкі Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Піт Паўлаў, рэжысёр тэатра Віталь Краўчанка і артыстка Моладзевага тэатра Лізавета Ільеўская.
Чакаем вас 17 верасня. Пачатак а 19-й гадзіне.Уваходны вольны. Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а — Траецкае прадмесце). Даведкі па тэлефоне: (8 017) 334-42-69.