У Мінску пакажуць фотапраект, а таксама прэзентуюць кнігу і мультсерыял пра гісторыю Украіны

З 11 па 16 снежня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) будзе праходзіць маштабны фотапраект «Ethno Fashion by Potlova», які прадставіць працы вядомага ўкраінскага дызайнера Кацярыны Потлавай. Праект арганізаваны мастацкай галерэяй сумесна з Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

afisza_krasavica_ukrainka.jpg

На шырокафарматных фотаздымках, зробленых у рамках праекта, вядомыя жанчыны Украіны (зоркі ўкраінскага шоу-бізнесу, вядомыя прадстаўніцы культуры і мастацтва, палітыкі, спорту) прадстаўлены ў прыгожых традыцыйных украінскіх вобразах.
Прэзентацыю праекта правядзе асабіста яго аўтар — дызайнер Кацярына Потлава. У рамках мерапрыемства таксама будзе прадстаўлены мастацкі каляндар на 2020 год «Прыгажуня-ўкраінка», у якім выкарыстаны фатаграфіі праекта «Ethno Fashion by Potlova».
Акрамя гэтага ў рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кнігі і мультсерыяла «Кніга-падарожжа. Украіна», створанага крэатыўным агенцтвам «Green Penguin» (г. Кіеў) пры падтрымцы Украінскага культурнага фонду. Кніга і мультсерыял распавядаюць пра падзеі гісторыі і сучаснасці Украіны ў незвычайнай мастацкай форме.
Фотапраект «Прыгажуня-ўкраінка» будзе доўжыцца да 16 снежня.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),тэл. 327 26 12Час працы: аўторак-субота, 11.00-19.00.
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу