У Мінску адбудзецца паказ украінска-беларуска-эстонскага дакументальна фільма пра Крым
17 сакавіка 2020 года 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая 19) Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь арганізоўвае паказ дакументальнага украінска-беларуска-эстонскага фільма «Мая бабуля з марса».
Галоўная гераіня кінакарціны — бабуля рэжысёра фільма — Зінаіда, якая жыла ў Украіне, Расіі і Беларусі, а пасля выхаду на пенсію пераехала ў Крым. Аднак, пасля 2014 года, калі адбыўся захоп і спроба анэксіі Крыма Расіяй, паўвостраў ператварыўся ў «аддаленую планету» накшталт Марса. У фільме паказана як сям'я, раскіданая па розных краінах, усё ж збіраецца разам, каб наведаць бабулю ў Крыме ў дзень яе 80-годдзя.
Фільм атрымаў шэраг узнагарод кінафестываляў і дэманстраваўся ў рамках 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" (1-8 лістапада 2019 года).
Удзел у мерапрыемстве прымуць Пасол Украіны Ігар Кізім, рэжысёр фільма Аляксандр Міхалковіч (Беларусь) і кіраўнік прадзюсарскай кампаніі «Volia Films», якая выпусціла кінакарціну (Беларусь-Эстонія) Вольга Чайкоўская.
Паводле прэс-рэліза