Паводле openweathermap.org
Агулам знойдзена 75 публікацый з тэгам «Свабода»
Freedom Award — Святлане Ціханоўскай
Выданне Politiken уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award.
«Вы паказваеце ўсяму свету, як захаваць чалавечую годнасць», — Польскае этналагічнае таварыства беларусам
Найстарэйшае польскае этналагічнае таварыства, заснаванае ў 1895 годзе, выступіла з адкрытым лістом да беларускіх навукоўцаў і студэнтаў, у якім выказала салідарнасць з беларускай акадэмічнай супольнасцю, паведамляе Радыё Свабода.
Інгушская грамадскасць да беларусаў: «Мы молімся за тое, каб у вас усё атрымалася»
Інгушская грамадскасць звярнулася да беларускіх пратэстоўцаў: «Сёння на зямлі Беларусі вырашаецца лёс еўрапейскай дэмакратыі».
Анхела Эспіноса: Лукашэнку на Захадзе падтрымліваюць толькі зусім маргінальныя галасы
Анхела Эспіноса кажа, што Беларусь і яе народ у змаганні за свабоду падтрымалі нават у Лацінскай Амерыцы, дзе часта традыцыйна падтрымліваюць розныя дыктатуры.
Хайка Маас: Правы чалавека мы абараняем і ў рамках Еўропы, і за яе межамі
Па словах міністра замежных спраў Германіі Хайка Мааса, мэтай Еўрасаюза ў сітуацыі з Беларуссю з'яўляецца абарона правоў чалавека, а не хутчэйшая інтэграцыя краіны ў ЕС і НАТА.
БАЖ патрабуе разблакаваць сайты і спыніць ціск на прэсу
Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад уладаў Беларусі разблакаваць сайты, спыніць ціск на прэсу, забяспечыць выпуск выданняў. Патрабаванні агучаныя ў заяве БАЖ.
Ланцуг салідарнасці з Беларуссю зладзяць літоўцы. Беларусы могуць працягнуць яго ад мяжы
«Гэта мой заклік да дзеянняў нашым братам і сёстрам ў Беларусі. Свабода ў крыві, а кроў льецца за свабоду», — напісаў на фб Andrius Tapinas.
Радыё Свабода аднаўляе вяшчанне на сярэдніх хвалях
З 12 жніўня 2020 году Беларуская служба Радыё Свабода часова аднаўляе радыёвяшчанне на сярэдніх хвалях.
Дамагацца хлеба трэба праз барацьбу за свабоду, а не наадварот
Легендарны лідар «Салідарнасці» даў інтэрв’ю Свабодзе. У ім Лех Валенса расказаў, як трэба змагацца за перамены ў аўтарытарнай дзяржаве, ці можа быць эфектыўным байкот выбараў і чаму заўтрашні дзень належыць «хітрым палякам і беларусам».
Ліст да таты. Аляксею Каралю споўнілася б 75
Пяць гадоў таму мы ўсёй рэдакцыяй цёпла адзначылі 70-годдзе нашага галоўнага рэдактара. Нашага Караля! Ён ужо ведаў, што рак вярнуўся, і зноў быў гатовы да змагання. Мы ведалі, што ён хутка з’едзе на лекаванне ў далёкі Сінграпур, і вельмі спадзяваліся пабачыцца праз пару месяцаў. Прайшло пяць гадоў. І сёння мы адзначаем 75-годдзе нашага Караля. І праз пяць гадоў нам яго вельмі нестае. Яго добрых парадаў і цёплай усмешкі, яго мудрых словаў і добрых жартаў. Яшчэ больш Аляксея нестае яго сям’і… Дачка Ірына і сын Сяргей напісалі яму своеасаблівы ліст.
Freedom House аднесла Беларусь да несвабодных краінаў
У штогадовым рэйтынгу «Свабода ў свеце-2020» амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House прылічыла Беларусь да катэгорыі несвабодных краінаў.
Freedom House: Беларусь — самая несвабодная краіна ў Еўропе
Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Свабода ў свеце». Беларусь у сёлетнім дакладзе зноў трапіла ў пералік несвабодных краін, піша «Еўрарадыё».
Свята надыходзіць?
Незаўважна прайшла палова снежня, і некаторыя ўжо пачынаюць падводзіць вынікі гэтага года і прагназаваць, што чакае нас у годзе наступным. Зрэшты, і без маштабных прагнозаў можна сказаць, што ён будзе даволі цяжкі для ўлады. І не толькі з-за «перадвыбарчай вакханаліі», пра якую казаў Аляксандр Рыгоравіч.
Пад жалезнаю пятою
Амаль дваццаціпяцігадовае кіраванне Аляксандра Лукашэнкі суправаджалася бесперапыннай барацьбой дзяржавы са сродкамі масавай інфармацыі. Іх зачынялі, ставілі на службу рэжыму, прыпынялі выпуск, давалі вялізныя штрафы. Аднак цалкам задушыць свабоду слова не ўдалося нават добра адладжанай прапагандысцка-рэпрэсіўнай машыне.
Першы крок да свабоды
«Не бойцеся!», — заклікаў Ян Павел ІІ. «Баяцца — глупства», — казаў герой фільма «Дагрукацца да нябёсаў». «Баязлівасць — самы страшны грэх на зямлі», — напісаў Міхаіл Булгакаў і паўтарыў у апошнім слове ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны па сфабрыкаванай справе да 20 гадоў расійскай калоніі.
Беларусь застаецца сярод краін «з несвабодным інтэрнэтам» — Freedom House
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай ўзроўню свабоды інтэрнэту ў свеце (Freedom on the Net 2018). У гэтым рэйтынгу Беларусь працягвае ўваходзіць у спіс краін «з несвабодным інтэрнэтам», паведамляе Радыё Свабода.
Зміцер Паліенка на волі!
Палітвязня вызвалілі з бабруйскай калоніі сёння раніцай і вывезлі на машыне хуткай дапамогі.
У АБСЕ занепакоеныя ўнясеннем змяненняў у закон аб СМІ
Ні адно міністэрства не павінна валодаць выключнай уладай для блакавання доступу да любога анлайн-рэсурсу без рашэння суда, перакананы прадстаўнік АБСЕ.
Палітычная цэнзура рукамі неанацыстаў?
«Групоўкі ўльтраправых ажыццяўляюць палітычны тэрор супраць іншадумцаў, паліцыя гэта ігнаруе ці нават пакрывае нападнікаў», — сцвярджае адзін рэдактар. «Нярэдкімі становяцца напады ўльтралевых на ветэранаў АТО нібыта за іх прыналежнасць да правых арганізацый», — апаніруе другі.
Freedom House уключыла Беларусь у спіс несвабодных «закаранелых аўтакратый»
Міжнародная арганізацыя Freedom House выпусціла свежы даклад, які вымярае ўзровень свабоды ў розных краінах свету. Беларусь і яшчэ шэсць краін былога СССР атрымалі ў ім ніжэйшыя ацэнкі.
19-08-2022
Расійскі наступ пагражае перайсці ў катэгорыю адмоўных велічынь
Ва Украіне дазволілі некаторым мужчынам выезд за мяжу, але ёсць умовы
Агароднікі атрымалі «падарунак» ад улад да сезона
«Сіметрычнага адказу» не будзе». Вялікабрытанія пакідае свайго пасла ў Беларусі
У Харкаве адкрылі першы прыпынак-сховіша. Фота
Пакаранне за святкаванне Купалля без дазволу
Вяртаньне фэміністкі, якая пакрыўдзіла самога Мантэск'ё
ЕС далучыўся да справы наконт «генацыду» ў Міжнародным судзе ААН
Аблава на вулічных музыкаў: на Зыбіцкай забралі адразу тры гурты
Ландсбергіс заклікаў ЕС скасаваць выдадзеныя шэнгенскія візы грамадзянам Беларусі і Расіі