Вячаслаў Сіўчык: За свабоду трэба змагацца

Беларускі народ перажыў цяжкае ХХ стагоддзе і яго чакае шчаслівая будучыня. Адак сама дыктатура не сыходзіць, за сваю свабоду трэба змагацца, перакананы Вячаслаў Сіўчык.

siuczyk_logo_1_1.jpg

Пра гэта лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заявіў у інтэрв'ю сайту Charter97.org.

— Вы бралі ўдзел у розных акцыях пратэсту і можаце параўноўваць. Ці адрозніваліся акцыі 2017 года ад пратэстаў папярэдніх гадоў?

— Безумоўна. У першую чаргу трэба звярнуць увагу на тое, што дзейны рэжым знаходзіцца ва ўладзе ўжо 23 гады. Вулічныя акцыі сёлета абсалютна аб'ектыўныя і заканамерныя. Ёсць некалькі фактараў, якія выклікалі пратэстную хвалю. Па-першае, улада ўжо нічога не можа прапанаваць беларускаму народу. Гэта выклікала эканамічныя пратэсты. Бо ў Беларусі ўжо 23 гады няма выбараў, адзіным механізмам уплыву ў людзей з'яўляюцца вулічныя пратэсты.

Не варта забываць, што сёлета пройдуць вучэнні «Захад–2017». Усходні фактар вельмі моцна паўплываў на падзеі гэтай вясны. Шмат што з таго, што адбывалася гэтай вясной, паказвае пракрамлёўскую арыентацыю рэжыму, якому перашкаджаюць сапраўдныя беларускія патрыёты. Гэта тычыцца не толькі сфабрыкаванай справы «Белага легіёну», злепленага ў найлепшых традыцыях НКВД.

— Які ваш прагноз, што будзе далей адбывацца ў сітуацыі крызісу і незадаволенасці беларусаў уладаю? Што будзе далей?

— Беларускі народ перажыў цяжкае ХХ стагоддзе. Нягледзячы на гэта, я веру ў шчаслівую будучыню беларусаў. Cама дыктатура не сыходзіць, за сваю свабоду трэба змагацца. Я спадзяюся, што адбудзецца кансалідацыя беларусаў перад тварам небяспекі для нашай незалежнасці, і мы вернем свае правы і свабоды, якія ў нас забралі.

charter97.org