У вітрыне ЦУМа выразалі «свабоду» са спісу навагодніх жаданняў
TUT.BY паказваў, як выглядаюць калядныя вітрыны ў ГУМе і ЦУМе. У ЦУМе за шклом — казачныя героі, Дзед Мароз і эльфы ў пераднавагодняй мітусні. У адным з сюжэтаў Дзед Мароз і эльф разбіраюць лісты — на стале ляжыць спіс жаданняў.

У адной з вітрын ЦУМа — вось такі сюжэт з лістамі, Дзедам Марозам і эльфам, які абдымае падарунак. Са стала звісае спіс.
Пасля публікацыі чытачы заўважылі ў спісе жаданняў слова «кнігі», «тэлевізар», «дом», «кацер», яшчэ там былі «машына» і «свабода». Гэтыя словы ішлі адно за адным, і некаторыя нават убачылі словазлучэнне «Машына свабода», — з намёкам на Марыю Калеснікаву, якая знаходзіцца за кратамі.

А 24 лістапада спіс ужо быў скарочаным. Прыкметна, што ліст абрэзаны і злеплены зноўку, а ў спісе жаданняў ужо няма слова «свабода».
У ЦУМе адмаўляюцца ад каментароў па гэтай тэме.