Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю

Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з турмы на Акрэсціна пасля 15-суткавага арышту.

Вячаслаў Сіўчык пасля галадоўкі

Вячаслаў Сіўчык пасля галадоўкі

Яго сустрэлі сваякі і паплечнікі.
Усе 15 сутак Вячаслаў Сіўчык трымаў галадоўку пратэсту супраць умоваў утрымання ў турме на Акрэсціна.
Адміністрацыя пенітэнцыярнай установы так і не дазволіла адвакату наведаць Вячаслава Сіўчыка ў зьняволенні.
Вячаслава Сіўчыка затрымалі 3 траўня пасьля акцыі ў Барысаве. Суддзя Цэнтральнага суду Мінска Міхаіл Хома арыштаваў лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак.
Паводле svaboda.org