БАЖ патрабуе разблакаваць сайты і спыніць ціск на прэсу

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад уладаў Беларусі разблакаваць сайты, спыніць ціск на прэсу, забяспечыць выпуск выданняў. Патрабаванні агучаныя ў заяве БАЖ.


У пятніцу ўвечары стала вядома, што Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ карыстальнікаў Беларусі да вялікага шэрагу сайтаў медыя і палітычных рухаў.

Таксама з 9 жніўня і па цяперашні час адсутнічае доступ да сайта ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Журналісцкай арганізацыі, члену міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

У пятніцу на падставе паламанага друкаванага станка дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» сарвала выпуск чарговых нумароў газет «Народная Воля» і «Камсамольская праўда ў Беларусі». У выпадку з «Камсамолкай» гэта ўжо трэці выпадак зрыву выхаду газеты.

ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

- звязвае блакаванне інтэрнэт-рэсурсаў і зрыў выхаду друкаваных выданняў са спробай уладаў блакаваць інфармацыю пра поствыбарныя пратэсты ў краіне і жорсткім гвалце супраць іх удзельнікаў;

- лічыць такія дзеянні ўскоснай цэнзурай і перашкодай законнай дзейнасці медыя ў Беларусі;

- заяўляе, што ў выніку гэтых дзеянняў не толькі парушаюцца правы журналістаў і СМІ, але і абмяжоўваецца канстытуцыйнае права грамадзян краіны на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі;

- патрабуе ад уладаў краіны неадкладна спыніць ціск на прэсу, забяспечыць бесперабойны выпуск друкаваных выданняў, разблакаваць доступ да заблакаваных сайтаў;

- заклікае беларускія і міжнародныя арганізацыі падтрымаць гэтую заяву.

Паводле baj.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Грамадства: галоўнае
Больш цікавага на «Новым Часе»: