Чарговыя нумары «Камсамолкі» і «Народнай волі» не выйшлі з друку

Гэта ўжо трэці нумар ««Комсомольской правды» в Белоруссии», які не выпусціў Дом друку.

73fe5494968046fb4c7ade3b5808b58f.jpg


Раней «Камсамолцы» казалі, што прычына ў зламаным станку. Гэтым разам пра станок не згадвалі.

Сёння таксама не выйшла з Дому друку газета «Народная воля». Пра гэта ў Facebook паведаміла намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш.

У апошнім нумары «Камсамолкі», які змог выпусціць Дому друку на мінулым тыдні, расказвалася пра міліцэйскі гвалт па ўсёй краіне як да людзей, якія выйшлі на пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў, так і да выпадковых грамадзян. Той нумар раскупілі за лічаныя гадзіны, пісала выданне.

Чытачы паведамлялі рэдакцыі, што скуплялі нумары, каб раздаваць іх людзям.

З 2005 да 2008 году некаторыя незалежныя выданні не прымалі ў друк, падпіску і распаўсюд у Беларусі. Газеты друкавалі ў расійскіх друкарнях, разносілі па паштовых скрынях курʼерамі, а прадавалі праз прыватных гандляроў.

Паводле Радыё Свабода