Анхела Эспіноса: Лукашэнку на Захадзе падтрымліваюць толькі зусім маргінальныя галасы

Анхела Эспіноса кажа, што Беларусь і яе народ у змаганні за свабоду падтрымалі нават у Лацінскай Амерыцы, дзе часта традыцыйна падтрымліваюць розныя дыктатуры.



118711726_11_833x400.jpg

Падтрымка беларусаў, якія сёння змагаюцца за сваю свабоду, сярод жыхароў Заходняй Еўропы амаль абсалютная.

Людзі розных нацыянальнасцяў, палітычных поглядаў і сацыяльных класаў усведамляюць, што аўтарытарны рэжым істотна запавольвае развіццё краіны, жыхары якой — сапраўдныя еўрапейцы, нягледзячы на тое, што спрабуе гаварыць дыктатар.

Галасы за Лукашэнку падаюць толькі асобныя радыкалы, якія, як правіла, падтрымліваюць Расію і яе экспансію, — кажа супрацоўніца праекту VoiceofBelarus Анхела Эспіноса.

— Ёсць нейкія галасы на Твітары. І нават у Еўрапарламенце адзін чалавек выказаўся. Але гэта людзі перадусім з экстрэмальна левых партый, якія чамусьці ў ну вельмі любяць Пуціна і па асацыяцыі любяць Лукашэнку. Гэта маргінальныя галасы. Гэта ніяк не большасць. Надоечы я атрымлівала столькі паведамлення, каментароў. Дзякуюць мне за тое, што я асвятляю гэтую сітуацыю.

Анхела Эспіноса кажа, што была прыемна здзіўленая, што Беларусь і яе народ у змаганні за свабоду падтрымалі нават у Лацінскай Амерыцы, дзе традыцыйна моцныя пазіцыі маюць радыкальныя левыя партыі, што часта падтрымліваюць розныя дыктатуры.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя