Абхазія. Колькі ў рэгіёне Дзён перамогі?
У гэтым годзе 30 верасня спаўняецца 25 гадоў заканчэння абхазска-грузінскага канфлікту, у выніку якога Абхазія фактычна выйшла з-пад кантролю Тбілісі.

Гэту дату ў Сухумі вырашана адзначыць шырока, але ёсць праблема — да гэтага часу ідуць спрэчкі пра назву свята. У народзе і ў СМІ яго называюць Днём перамогі, а вось у афіцыйных дакументах — Днём незалежнасці.
Прыхільнікі варыянтаў не могуць знайсці агульную мову. Першыя кажуць, што прызнаваць Днём незалежнасці Абхазіі 30 верасня 1993 года — значыць, распісацца ў тым, што абхазскай дзяржаўнасці раней не існавала.
Прыхільнік другога варыянту звяртаюць увагу на тое, што ў мясцовым святочным календары ўжо ёсць Дзень перамогі, які святкуюць 9 траўня.
З улікам таго, што за назву «Дзень перамогі» выступаюць ветэраны вайны з Грузіяй, хутчэй за ўсё, у выніку ў Абхазіі сапраўды будзе два Дня перамогі.
Прэса піша, што такія каляндарныя забабоны відавочна не спадабаюцца ў Маскве, дзе вакол Дня перамогі 9 траўня створаны цэлы культ.
Між тым, падчас дэбатаў нечакана выявілася, што ніякай перамогі і незалежнасці 25 гадоў таму, магчыма, і не было. Тагачасныя абхазскія лідары баяліся апынуцца пад поўным пратэктаратам Масквы і, нібыта, 30 верасня падпісалі з Тбілісі дамову пра саюзную дзяржаву.
Паводле грузінскай прэсы