Адкуль Стывен Спілберг даведаўся пра мінскую Камароўку?

Гісторыя пра Камароўку засвяцілася ў амерыканскім мультфільме.



kamarouka.jpg

У 1986 годзе ўжо вядомы Стывен Спілберг стаў прадзюсарам мультфільма An American Tail («Амерыканскі хвост» у перакладзе). Дзеянні ў мультыку адбываюцца на ўскраіне Расійскай імперыі ў канцы ХIХ стагоддзя. Сям'я мышэй Мышкавічы з расійскай глыбінкі пакутуе ад пастаянных нападак катоў. Мышы пры гэтым гавораць з габрэйскім акцэнтам, а ўсе каты замашкамі нагадваюць вольнае казацтва. У адзін цудоўны дзень тата Мышкавіч даведаўся аб цудоўнай краіне Амерыцы, дзе паводле расказаў катоў зусім няма, а тратуары пакрытыя тоўстым пластом сыру. Сям'я мышэй вырашае перасяліцца ў Амерыку, садзіцца на карабель і адпраўляецца ў Новы Свет. Але ніякіх сырных тратуараў там няма, а катоў не менш, чым дома.
І тады кіраўнік сямейства распавядае гісторыю аб велізарнай мышы з Мінска, якая жыве на Камароўцы і абараняе ўсіх зняважаных і абражаных. Хвост у гэтай мышы больш мілі, а пашча такая велізарная, што праглынуць яна можа ўсіх катоў разам.
Прэм'ера мультфільма адбылася 21 лістапада 1986 года. Дзяржкіно СССР нават вырашыла купіць мульцік, праўда, ад габрэйскага акцэнту падчас дубляжу вырашылі пазбавіцца. Хтосьці з партыйных тады задаўся пытаннем: адкуль на мінскай Камароўцы гіганцкая мыш? Адказ дзіўны: мыш-мутант пасялілася тут пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мультыку ў выніку адмовілі ў пракаце, а ў «Праўдзе» нават з'явіўся артыкул «Адальюцца котцы мышкіны слёзы».
Адкуль Спілберг узяў гісторыю пра мінскую мыш? Распавесці яе мог маленькаму Стывену ягоны дзядуля Фейфель, які ў свой час вывез сям'ю Шпільбергаў з Украіны ў Амерыку. А сам дзядуля Фейфель мог чуць легенду пра мыш ад свайго мінскага сваяка, Майсея Страшунера, які да рэвалюцыі трымаў фотаатэлье ў Мінску на Захар'еўскай вуліцы. Ён, дарэчы, і з'яўляецца аўтарам большасці фотакартак з выявай старадаўняга Мінска, якія дайшлі да нашых дзён.
kp.by