Афрыканцы падалі на Германію ў суд за каланіяльныя злачынствы

Прадстаўнікі дзвюх афрыканскіх народнасцяў герэра і нама падалі ў суд на ўрад ФРГ і запатрабавалі фінансавых кампенсацый у сувязі з каланіяльнымі злачынствамі стогадовай даўнасці.

 Карціна Рыхарда Кнётеля (1857-1914) — кайзераўскія войскі ўдзельнічаюць у падаўленні паўстання герэра

 Карціна Рыхарда Кнётеля (1857-1914) — кайзераўскія войскі ўдзельнічаюць у падаўленні паўстання герэра


Прадстаўнікі дзвюх афрыканскіх народнасцяў герэра і нама, якія пражываюць на тэрыторыі сучаснай Намібіі, падалі ў суд на ўрад ФРГ і запатрабавалі фінансавай кампенсацыі ў сувязі з масавымі забойствамі членаў мясцовых плямёнаў каланіяльнымі войскамі на тэрыторыі нямецкага пратэктарата — Германскай Паўднёва-Заходняй Афрыкі — у перыяд з 1904 па 1908 гады. Адпаведная заява пададзена ў федэральны акруговы суд Нью-Ёрка, перадае Нямецкая хваля са спасылкай на агенцтва dpa.
У МЗС Германіі ўжо адрэагавалі на паведамленне пра іск. Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ указаў, што ў германскіх уладаў досыць падстаў для таго, каб не весці прамы дыялог з прадстаўнікамі названых народнасцяў. «Мы вядзем перамовы на ўзроўні ўрадаў, пры гэтым не выключаем арганізацыі грамадзянскай супольнасці», — падкрэсліў ён.
Афіцыйны Берлін упершыню ахарактарызаваў вынішчэнье войскамі кайзераўскай Германіі плямёнаў герэра і нама як генацыд ў 2014 годзе. Раней у ФРГ падкрэслівалі, што «гістарычныя падзеі» падпадаюць пад вызначэнне «генацыд» толькі пасля ўступлення ў 1951 годзе ў сілу канвенцыі ААН «Аб папярэджанні злачынства генацыду».
На тэрыторыі Германскай Паўднёва-Заходняй Афрыкі кайзераўскімі войскамі было забіта звыш 75 тыс. (па іншых дадзеных — больш за 100 тыс.) прадстаўнікоў гэтых народнасцяў. Каланіяльнае панаванне Берліна ў Афрыцы скончылася ў ліпені 1915 года.