Германія. Кіраўніка МУС просяць абараніць краіну ад расійскіх хакераў
Кіраўнік фракцыі СДПГ у бундэстагу Оперман заклікаў кіраўніка МУС Германіі дэ Мезьер і адміністрацыі найбуйнейшых сацсетак тэрмінова ўзмацніць кіберабарону.
Пасля дакладу спецслужбаў ЗША пра кібератакі з боку Расіі кіраўнік фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) у бундэстагу Томас Оперман звярнуўся да міністра ўнутраных спраў ФРГ Томас дэ Мэзьер з заклікам узмацніць кіберабарону Федэральнага ведамства па бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій (BSI) ад магчымых хакерскіх узломаў.
Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Süddeutsche Zeitung, апублікаваным у панядзелак, 9 студзеня. Оперман заклікаў кіраўніцтва найбуйнейшых сацыяльных сетак блакаваць ботаў, што аўтаматычна распаўсюджваюць фальшывую палітычную інфармацыю. Паводле яго слоў, фэйкавыя навіны і паведамленні, якія распальваюць нянавісць, павінны выдаляцца адміністрацыяй сацсетак на працягу 24-х гадзін.
5 студзеня амерыканскія разведслужбы прадставілі дзейнаму прэзідэнту ЗША Бараку Абаме справаздачу пра кібератакі, здзейсненыя ў перыяд перадвыбарнай гонкі. Па іх дадзеных, хакеры дзейнічалі пад кіраўніцтвам высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў. Абама, у сваю чаргу, папярэдзіў пра магчымае ўварванні расійскіх хакераў у сістэмы тых еўрапейскіх краін, у якіх у хуткім часе маюць быць выбары.
Паводле www.dw.com