Трамп упершыню прызнаў, што Расія вяла кібер-напады супраць дэмакратаў
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп згодны з заключэннем выведвальнай супольнасці ЗША аб тым, што Расія займалася кібер-нападамі, накіраванымі на зрыў прэзідэнцкіх выбараў і можа прыняць захады ў адказ.
![Фота: © REUTERS/Jonathan Ernst Фота: © REUTERS/Jonathan Ernst](/img/v1/userfiles/images/172b193fd5d7d0912b2e924763e60b94__1440x.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: © REUTERS/Jonathan Ernst
Пра гэта заявіў у нядзелю Рэйнс Прыбус — начальнік яго апарата.
Прыбус — былы старшыня Нацыянальнага камітэту Рэспубліканскай партыі, сказаў, што Трамп разумее, што Масква стаяла за ўварваннем ў кампутары дэмакратаў. «Ён прымае той факт, што гэта зыходзіла з Расіі, так што гэта не праблема», — заявіў Прыбус у інтэрвію «Fox News Sunday».
Прыбус не выключыў, што новая амерыканская адміністрацыя прыме захады ў дачыненні да Расіі ў сувязі з кібератакамі.
Каментары Прыбуса азначаюць значны зрух у пазіцыі Трампа. Ён неаднаразова адхіляў абвінавачванні ў тым, што расіяне спрабавалі дапамагчы яму, сцвярджаючы, што гэтыя абвінавачванні з’яўляюцца прадуктам выдумак яго палітычных праціўнікаў, якія спрабуюць падарваць яго перамогу.
Гэта першае прызнанне старэйшага члена каманды Трампа аб тым, што Масква была ўцягнутая ў хакерскія атакі і наступнае раскрыццё электронных лістоў дзеячаў Дэмакратычнай партыі ЗША падчас прэзідэнцкіх выбараў 2016 года.