Расія плануе скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь
Расея збіраецца скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь да 4 млн т у першым квартале пасля таго, як бакам не ўдалося да канца мінулага года знайсці рашэнне газавай спрэчкі.
Першапачаткова па графіку планавалася пастаўка 4,5 млн т нафты ў квартал, але цяпер Масква, пэўна, працягне практыку скарачэння паставак нафты, каб заахвоціць Мінск пагасіць больш $ 400 млн доўгу за газ, паведамляе «Коммерсант». У Мінску чакаюць, што спрэчныя пытанні будуць вырашаны на працягу першага квартала: беларускія ўлады ўстанавілі новыя тарыфы на прапампоўку нафты па сваёй тэрыторыі толькі на гэты перыяд.
Расея вырашыла змяніць графік паставак нафты ў Беларусь у першым квартале, распавялі «Коммерсанту» крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Па іх словах, расійскае Мінэнерга перадало новы графік беларускаму боку 28 снежня, і згодна з ім, аб'ём паставак складзе 4 млн т замест чаканых 4,5 млн т. Беларускі бок, па дадзеных «Коммерсанта», выказаў віцэ-прэм'еру Аркадзю Дварковічу нязгоду з такім падыходам. Калі такі ўзровень паставак захаваецца і далей, замест чаканых 18 млн тон па выніках года Беларусь можа атрымаць толькі 16 млн т. У Мінэнерга адмовіліся ад каментароў.
Паводле інфармацыі газеты, скарачэннем паставак Масква хоча аказаць на Мінск ціск, каб ён пагасіў доўг за газ у памеры больш за 400 мільёнаў даляраў. Запазычанасць назапашваецца са студзеня 2016, калі Беларусь запатрабавала зніжэння кошту сыравіны і ў аднабаковым парадку вырашыла плаціць менш. Масква звязала газавае пытанне з пастаўкамі нафты, скараціўшы іх з абяцаных 5,3 мільёна тон у квартал спачатку да 3,5 мільёнаў тон, а ў кастрычніку-снежні да 3 мільёнаў, піша «Камерсант».
Меркавалася, што да канца года бакі дамовяцца — яны былі блізкія да кампрамісу, распавядалі крыніцы. У сувязі з гэтым пастаўкі нафты ў першым квартале павінны былі вырасці да 4,5 мільёнаў тон. Масква згаджалася даць Мінску субсідыю за кошт залічэння мытных пошлін на расейскую нафту ў бюджэт Беларусі, якая павінна была ў сваю чаргу пагасіць газавы доўг. Аднак Мінск папрасіў дадатковых саступак, і ў выніку краіны не прыйшлі да згоды.