У небе над Архангельскай вобласцю Расіі ўзарваўся метэарыт
У небе над Архангельскай вобласцю Расіі ўзарваўся метэарыт. Здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня. Нябеснае цела не даляцела да зямлі, відавочцы бачылі ўспышку.

Як інфармуе tass.ru, метэарыт згарэў у шчыльных слаях атмасферы, ніякіх разбурэнняў не было, ніхто не пацярпеў.
Як вядома, у лютым 2013 года на тэрыторыі Чалябінскай вобласці Расіі ўпаў метэарыт. Ён узарваўся на вышыні 30–50 кіламетраў. У тысячах дамоў выбуховай хваляй было выбітае шкло, аднак ахвяраў не было.