У Германіі арыштавалі ўцекача з Сырыі па падазрэнні ў планаванні тэракту з уездам грузавіка ў натоўп
Паліцыя Германіі заявіла пра арышт уцекача з Сірыі па падазрэнні ў спробе атрымаць фінансаванне ад групоўкі «Ісламская дзяржава», каб ажыццявіць атаку з уездам грузавіка ў натоўп.
![На месцы тэракту ў Берліне 19 снежня 2016 года На месцы тэракту ў Берліне 19 снежня 2016 года](/img/v1/userfiles/images/f8cc5650_5e1c_455a_9a71_16b4e191705c_cx0_cy4_cw0_w987_r1_s_r1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На месцы тэракту ў Берліне 19 снежня 2016 года
Пракуратура горада Саарбрукен на захадзе краіны паведаміла, што 38-гадовы беспрацоўны сірыец быў затрыманы 31 снежня па падазрэнні ў спробе атрымаць 180 000 еўра для фінансавання нападу.
Паводле паведамлення пракуратуры, якая не назвала імя чалавека, ён прыбыў з сірыйскай Ракі ў Германію два гады таму і атрымаў статус уцекача. Яму інкрымінуюць спробу атрымаць сродкі ад ісламістаў у Сірыі для набыцця грузавіка і 400–500 кілаграмаў выбуховых рэчываў для яго.
Праваахоўнікі ўжо паведамілі, што мужчына прызнаўся ў сувязях з групоўкай «Ісламская дзяржава», але запярэчыў пра планы атакі. Ён сказаў, што хацеў выкарыстаць грошы, каб падтрымаць сваю сям’ю ў Сірыі.
Гэты арышт паліцыя Германіі правяла праз 2 тыдні пасля таго, як грамадзянін Тунісу, чыё прашэнне пра прытулак у Нямеччыне было адхіленае, пратараніў грузавіком калядны кірмаш у Берліне, забіўшы 12 чалавек.
Паводле www.svaboda.org