У сталіцы Самалі адбыліся два выбухі
Выбухі і напады баявікоў — нярэдкія на вуліцах сталіцы Самалі. Сёння, 2 студзеня, у Магадзіша прагучалі два выбухі. Адзін з іх адбыўся каля кантрольна-прапускнога пункта міратворчай місіі. Другі — каля гатэля, што знаходзіўся непадалёк.
Не менш за чатыры чалавекі загінула ў выніку двух выбухаў замініраваных аўтамабіляў у сталіцы Самалі Магадзіша, паведамляе ВВС.
Моцны выбух прагрымеў ля асноўнай базы міратворцаў Афрыканскага саюза недалёка ад аэрапорта сталіцы Самалі Магадзіша, а затым адбылася інтэнсіўная перастрэлка.
"Замінаваны аўтамабіль урэзаўся ў прапускны пункт каля базы міратворцаў Афрыканскага саюза, дзе знаходзяцца прадстаўнікі самалійскіх сіл бяспекі. Пра колькасць загінулых пакуль казаць рана", — заявіў некалькі гадзін таму агенцтву Reuters прадстаўнік паліцыі Абдзікадзір Хусейн, цытуе его словы ТАСС.
Адказнасць за гэтыя напады ўзяла на сябе ісламісцкая групоўка "Аш-Шабаб" (Моладзевы рух маджахедаў).
Пасля падзення рэжыму Сіяда Барэ ў 1991 годзе рэспубліка Самалі фактычна перастала існаваць як адзіная дзяржава.
Пад кантролем федэральнага ўрада, які прызнаны міжнароднай супольнасцю, знаходзіцца сталіца Магадзіша і шэраг навакольных раёнаў. Астатнія раёны Самалі кантралююцца непрызнанымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, шэраг тэрыторый знаходзіцца пад кантролем ісламістаў.
Баявікі часта ўчыняюць напады на аб'екты, якія ахоўваюцца ўрадавымі сіламі.