Агляд замежнай прэсы: Расія рыхтуе «вясновы наступ» на Украіну

Падтрымка, якую Масква па-ранейшаму аказвае сепаратыстам, дадзеныя шматлікіх крыніц аб засяроджванні расійскіх войскаў ўздоўж усёй мяжы з Украінай, яе вучэнні ў Прыднястроўе — ўсё наводзіць на думку, што Расія не шукае спосаб сысці з Украіны, а мае намер працягваць заваёву ўкраінскіх тэрыторый, пішуць заходнія СМІ. Чаму ЗША і іх саюзнікі пасуюць перад Пуціным?



vs_rossii.jpg

«І НАТА, і ЗША публічна пацвердзілі, што Расія парушае найноўшае перамір’е па Украіне, нядаўна складзенае ў Мінску», — піша Стывен Блэнк ў артыкуле для The Washington Times. Падтрымка, якую Масква па-ранейшаму аказвае «сепаратысцкім элементам» у гэтай краіне, «дае важкія падставы меркаваць, што Расія не шукае спосабу сысці з Украіны, а мае намер працягнуць заваёву ўкраінскіх тэрыторый».

«Многія баяцца, што далей Расія можа рушыць на Марыупаль, каб адрэзаць Украіну ад крымскага ўзбярэжжа і працягнуць будаўніцтва ініцыяванага Уладзімірам Пуціным праекта так званай Наваросіі», — гаворыцца ў артыкуле. Ёсць і іншы сцэнар — што наступнай мэтай Расіі будзе Харкаў, «другі горад» Украіны з шматлікімі прадпрыемствамі ВПК. Калі Расія захопіць Харкаў, піша аўтар, гэта пакажа, «якая мера пагарды Масквы да Захаду з-за яго слабасці і як мала для яе значаць пагадненні, якія яна падпісвае з трэцімі бакамі».

«У гэтых абставінах застаецца загадкай, чаму ЗША і іх саюзнікі да гэтага часу сілкуюць надзеі на прыязнасць Расіі і працягваюць шукаць дыпламатычныя шляхі адыходу для Пуціна, — гаворыцца ў артыкуле. — На сённяшні дзень павінна быць абсалютна ясна, што прэзідэнт Расіі не зацікаўлены даць шанец дыпламатыі. Бяздзейнасць Захаду толькі падагравала Маскву да далейшай эскалацыі».

Далей Блэнк, спасылаючыся на дадзеныя НАТА, сцвярджае, што Масква адчувае цяжкасці з папаўненнем асабовага складу свайго кантынгенту на Украіне і вымушана «спусташаць турмы, каб прыняць на службу чачэнскіх галаварэзаў» і іншых зняволеных, «якім абяцаюць свабоду, калі яны запішуцца ў войска і паедуць служыць ва Украіну». Акрамя таго, «маюцца дадзеныя, што салдат заклікаюць з сярэднеазіяцкай (так у арыгінале — заўв перакладчыка) Бураціі і Сібіры, каб рускім не даводзілася ваяваць з украінцамі».

Як сцвярджае Блэнк, расійскі ВПК таксама церпіць цяжкасці: ён «не ў стане папросту штампаваць зброю», бо з-за накладзеных Захадам санкцый пачаліся перабоі з кампанентамі. Нарэшце, аўтар заклікае памятаць: калі магчымасці Захаду падмацаваць «рашучай палітычнай воляй», то яны значна перавысяць магчымасці Расіі.

«У чацвер сілы Крамля правялі вучэнні паблізу Малдавіі — маленькай, заціснутай паміж Украінай і Румыніяй краіны, якой пагражае Крэмль», — піша The Wall Street Journal ў рэдакцыйным артыкуле, маючы на ўвазе вучэнні ў Прыднястроўе.

«Уладзімір Пуцін, які анэксаваў Крым і «прысабечыў» саступкі Захаду ва Усходняй Украіне, прыглядаецца да тэрыторыі ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Пуцін таксама перасцерагае малдаван ад імкнення ажыццявіць іх мару аб заходняй інтэграцыі», — гаворыцца ў артыкуле.

На думку газеты, вучэнні закліканы стварыць уражанне, што Пуцін гатовы на рэзкія меры для падпарадкавання непакорлівай Малдавіі. «Прыемна было б думаць, што на падобныя меры Захад зрэагуе больш жорстка, чым да сёння рэагуе на Украіну. Але мы на гэта не разлічваем», — піша WSJ.

«Расійскія войскі энергічна рыхтуюцца да веснавога наступу на Украіну, па дадзеных шматлікіх крыніц, у тым ліку былога кіраўніка НАТА. Згодна з маімі уласнымі крыніцамі ва Украіне, дзе я быў два тыдні таму, — піша аглядальнік ForbesМелік Кэйлен, — расійскія вайсковыя сілы шырока расцягнуліся ўздоўж усёй усходняй мяжы краіны, згрупаваўшыся у тры эшалоны, каб скамячыць і знерваваць украінскую абарону па ўсім фронце».

«Так што гэта не віна кагосці іншага, як не было ні правакацыі Міхаіла Саакашвілі ў Грузіі, ні ўкраінскіх «фашыстаў» у Крыме або Данецку. Нішто не «правакуе» агрэсіўныя дзеянні», — лічыць аўтар. Нагадваючы пра падзеі 2008 года, ён піша: « Не «дзікія і вар’яцкія» дзеянні Саакашвілі прывялі да ўварвання Расіі ў Грузію. Танкі Крамля ўжо ехалі па Рокскаму тунэлю ў Паўднёвую Асецію».

Пасля гэтага «ўкраінцы зразумелі папярэджанне», лічыць Кэйлен. У іх быў выбар: альбо жыць у задушлівай сетцы постсавецкай карупцыі, альбо выступіць з пратэстамі і, магчыма, падвергнуцца расійскаму ўварванню. «Яны вырашылі рызыкнуць і абралі апошняе», — піша аўтар.

Цяпер «ва Украіну запрасілі бездакорна сумленных і звышкампетэнтных грузінскіх тэхнакратаў, каб яны ўзялі на сябе ключавыя ролі ў антыкарупцыйнай кампаніі», гаворыцца ў артыкуле. «Міхаіл Саакашвілі ўваходзіць у склад кансультатыўнага савета прэзідэнта Парашэнкі. Былыя высокапастаўленыя дзяржаўныя служачыя яго адміністрацыі ў Грузіі цяпер працуюць на аналагічных пасадах ва Украіне», — піша Кэйлен.

«У той час як заходнія каштоўнасці скажаюцца і кампраметуюцца паўсюль, у адзіным рэгіёне, дзе іх пульс б’ецца ўпэўнена, ім пагражае знішчэнне звонку. Пуцін разумее: апошняе, чаго хоча Захад, — гэта каб яму нагадвалі пра заходнія каштоўнасці», — наракае аўтар артыкула.

Паводле inopressa.ru