Кіраўнік МЗС Германіі лічыць немэтазгодным запрашэнне Расіі на саміт G-7

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер адмовіўся прыслухацца да патрабавання фракцыі «Левыя» ў нямецкім бундэстагу аб запрашэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на германскі саміт G-7 у чэрвені.

«Не ў нашых інтарэсах ізаляваць Расію на працяглы тэрмін, аднак пасля незаконнай анэксіі Крыму мы не можам паводзіць сябе так, як быццам бы нічога не здарылася, і весці справы як звычайна», — заявіў кіраўнік германскага МЗС у інтэрв’ю газеце DieWelt.

Раней лідэр «левых» Грэгар Грызі рэкамендаваў запрасіць расійскага прэзідэнта на саміт «сямёркі», а таксама разгледзець пытанне аб зняцці санкцый супраць Расіі.

Па словах дыпламата, было б пажадана, каб Расія была ўцягнутая ва ўрэгуляванне канфліктаў у Сірыі, Емене і Лівіі, аднак ён лічыць, што пакуль шлях для вяртання Расіі на саміт «вялікай васьмёркі» закрыты.

«Зваротны шлях у «васьмёрку» павінен пралегчы праз павагу адзінства Украіны і выкананне Расіяй абавязацельстваў у адпаведнасці з мінскім пагадненнем», — падкрэсліў Штайнмаер.

«Інтэрфакс-Захад»