Дзве ўкраінскія царквы пачынаюць аб’яднанне

За аб’яднанне ў памесную царкву выступілі Украінская аўтакефальная праваслаўная царква і Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату.



b0cfc370_edab_46b9_b4b4_ae350f31fb8c_w640_r1_s_cx0_cy1_cw0.jpg

Перамовы наконт аб’яднання цэрквы гатовыя пачаць ужо пасля Вялікадня, паведаміў украінскі тэлеканал «1+1».

Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей у размове з украінскімі іерархамі нядаўна заявіў, што верыць у аб’яднанне ўкраінскай царквы ў адзіную памесную і нават гатовы даць ёй статус аўтакефаліі:

«Я цвёрда веру, што ўкраінскія цэрквы аб’яднаюцца, і Украіна ў найбліжэйшай будучыні будзе мець адзіную памесную царкву».

Украінскае праваслаўе цяпер падзеленае на тры часткі: Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква. Апошняя значная меншая за першыя дзве.

Аўтакефальная царква нядаўна страціла прадстаяцеля — памёр мітрапаліт Мяфодзій. Напярэдадні Вялікадня месцаахоўнік УАПЦ Макарый заявіў, што іх царква хоча пачаць працэс аб’яднання з УПЦ Кіеўскага патрыярхату:

«Не трэба марнаваць ні аднаго дня. Трэба сустракацца, размаўляць і рабіць рэальныя крокі. Я гатовы да аб’яднання цэркваў. Таму што разумею, што гэта трэба Украіне».

«Калі яны сур’ёзна хочуць аб’ядноўвацца — давайце аб’ядноўвацца, пачынаць дыялог, прадметна гаварыць пра аб’яднанне. Таму мы чакаем іх», — падкрэсліў у адказ кіраўнік УПЦ КП патрыярх Філарэт.

Пра далучэнне УПЦ Маскоўскага патрыярхату да адзінай царквы пакуль рэальнай размовы няма.

www.svaboda.org