НАТА падняло на смех МЗС Расіі
Крэмль спалохаўся размяшчэння частак НАТА нібыта ля сваіх межаў, тады як вучэнні Альянсу праходзілі ў Румыніі, за 1000 кіламетраў ад Расіі.
Карта, размешчаная Джансенам, дэманструе, што адлегласць ад Румыніі да Расіі — каля 1000 км
Прадстаўнік аб’яднанага камандавання ўзброеных сіл НАТА ў Еўропе Джэй Джансен высмеяў адну з нядаўніх заяваў МЗС Расіі.
Раней МЗС РФ распаўсюдзіў заяву, у якім гаворыцца пра пратэст Расіі ў сувязі з нібыта разгортваннем сіл НАТА паблізу расійскай мяжы падчас вучэнняў Альянсу ў Румыніі.
«У нас з імі аднолькавыя карты?», — напісаў Джансен, суправадзіўшы сваё паведамленне ў Twitter ілюстрацыяй.
Карта, размешчаная Джансенам, дэманструе, што адлегласць ад Румыніі да Расіі — каля 1000 км, краіны не маюць агульнай мяжы.