Расія. Пажары ў Хакасіі: 15 загінулых і пяць крымінальных спраў

У ходзе тушэння пажараў у жылых дамах і стэпавай паласе ў Бейскім, Арджанікідзаўскім, Шырынскім і Усць-Абаканскім раёнах знойдзены целы 15 чалавек, звесткі аб загінуўшых і пацярпелых удакладняюцца, паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Уладзімір Маркін. Падчас пажараў у Хакасіі таксама загінулі амаль 4 тысячы жывёл, паведамляе РІА Навіны.



150413055125_khakasia_wildfires_624x351_rianovosti.jpg

Па дадзеных Цэнтра медыцыны катастроф рэгіёну, усяго пацярпелі каля 500 чалавек. Асноўныя траўмы —  апёкі і атручванні чадным газам, адзначае www.bbc.co.uk.

Прычынай пажараў, як мяркуецца, стала спальванне сухой травы, паведамляе МНС. Моцны парывісты вецер ускладніў тушэнне пажараў. З-за шматлікіх узгаранняў амаль увесь рэгіён зацягнула дымам.

Кіраўнік Хакасіі Віктар Зімін назваў сітуацыю анамальнай — у нядзелю на працягу гадзіны пажары ўспыхнулі практычна на ўсёй тэрыторыі рэспубліцы. Як паведамілі мясцовыя ўлады, агонь ахапіў 30 населеных пунктаў. Па папярэдніх дадзеных, згарэла 1200 дамоў, каля дзвюх тысяч чалавек пазбавіліся жылля.

МНС разгарнула дзевяць пунктаў часовага размяшчэння людзей, якія пацярпелі ад пажараў.

Пяць крымінальных справаў пачаў Следчы камітэт РФ пасля пажараў у Хакасіі, паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік СК Уладзімір Маркін.

ледчымі органамі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Рэспубліцы Хакасія па факце пажару ў шэрагу раёнаў рэспублікі, гібелі людзей у выніку гэтага і масавага знішчэння дамоў распачатыя пяць крымінальных спраў", — сказаў прадстаўнік СК.

Справы ўзбуджаныя па артыкуле "халатнасць", санкцыя якой прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

У нядзелю з-за моцнага парывістага ветру ў Хакасіі рэзка абвастрылася пажаранебяспечная абстаноўка. У 13.00 (09.00 мск) па мясцовым часе рашэннем кіраўніка рэспублікі ў Хакасіі быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча і забаранілі продаж алкаголю. У рэспубліцы ў выніку пажараў загінулі 15 чалавек, адзін знік без вестак. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя РФ, сярод пацярпелых і загінулых ёсць дзеці.

Пажары ў Хакасіі нанеслі велізарны ўрон сельскагаспадарчым угоддзям рэспублікі, загінула каля чатырох тысяч сельскагаспадарчых жывёл, паведамілі ўлады рэгіёну ў панядзелак.

У Шырынскім раёне ў гаспадарках згарэла чарада авечак з 650 галоў і каля 200 свіней. Некаторыя фермеры паведамляюць пра 100% страчанай маёмасці.

"З першай інфармацыі, якая паступіла, вядома, што ў рэспубліцы згарэла 16 жывёлагадоўчых памяшканняў і стаянак, 11 памяшканняў для захоўвання збожжа і тэхнікі, 4 зернесушылкі... Па самой папярэдняй ацэнцы па рэспубліцы, у агні загінула 700 галоў буйной рагатай жывёлы, каля 3 тысяч авечак", — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным партале рэспублікі.