СМІ: З 71 члена дэлегацыі Расіі пры НАТА 38 — шпіёны
Аб намеры кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу дамагчыся скарачэння супрацоўнікаў расійскага сталага прадстаўніцтва да 30 чалавек паведаміла газета The New York Times.
Адпаведнае апавяшчэнне было перададзена прадстаўнікам РФ на мінулым тыдні. На скарачэнне персаналу адведзена 90 дзён. Кіраўнік прадстаўніцтва можа сам вырашаць, каго пакінуць, а каго адправіць дадому.
Выданне прыводзіць словы прадстаўніка НАТА Кармэна Рамэры, які растлумачыў, што «гэта практычная мера», якая «датычыцца ўсіх 41 дэлегацый краін-партнёраў пры НАТА, уключаючы Расію».
Крыніца ў структурах альянсу таксама запэўніла расійскае выданне «Камерсант», што «гэта асабліва адміністрацыйнае рашэнне, звязанае з будучыным пераездам штаб-кватэры альянсу ў новы будынак у Брусэлі». Суразмоўца «Камерсанта» заклікаў не шукаць у гэтай меры «нейкай дзіўнай падаплёкі». Пры гэтым ён нагадаў, што, «па сутнасці, цяпер паміж Расіяй і НАТА ўсё роўна няма паўнавартаснага супрацоўніцтва».
З артыкула ж The New York Times вынікае, што сапраўднай прычынай рашэння НАТА з’яўляецца не недахоп месца, а падазрэнні ў шпіянажы.
Па дадзеных выдання, камітэт грамадзянскай выведкі НАТА прадставіў кіраўніцтву альянса даклад, з якога вынікае, што ў расійскай дэлегацыі працуюць супрацоўнікі разведвальных органаў. На дадзены момант камітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі спецслужбаў 28 краін — членаў альянсу, узначальвае Нарвегія.
«Сам факт таго, што ў расійскім пастаянным прадстаўніцтве могуць працаваць разведчыкі, нікога ў НАТА не шакуе. Скарачэнне памеру дэлегацыі наўрад ці выключыць рызыку шпіянажу, але дадзены крок дазволіць лягчэй спраўляцца з гэтай праблемай», — прыводзіць NYT словы заходніх дыпламатычных крыніц.
Крыніца «Камерсанта» у адной з місій краін — членаў НАТА распавяла, што яшчэ ў мінулым годзе супрацоўнікаў штаб-кватэры папярэдзілі: «З 71 расейскага дэлегаты 38 — шпіёны». «Нам сказалі мінімізаваць зносіны з прадстаўнікамі РФ, а калі яно мела месца, у абавязковым парадку паведамляць пра гэта вышэйстаячым кіраўнікам», — растлумачыў суразмоўца «Камерсанта».