Байдэн: у выпадку ўварвання ва Украіну Расію чакаюць катастрафічныя эканамічныя санкцыі
Па словах прэзідэнта ЗША, Пуцін ніколі не бачыў санкцый, падобных тым, якія будуць уведзеныя ў выпадку ваеннага ўварвання Расіі ў Украіну, паведамляе www.dw.com.
Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн папярэдзіў, што Расія заплаціць «высокую цану», калі пойдзе на ваеннае ўварванне ва Украіну. Адпаведную заяву амерыканскі лідар зрабіў 19 студзеня у Белым доме на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гадавіне з яго ўступлення ў пасаду.
«Расія будзе прыцягнутая да адказнасці ў выпадку ўварвання», і маштаб адказу залежыць ад таго, што «яна зробіць», падкрэсліў Байдэн. «Адна справа, калі гэта будзе нязначнае ўмяшанне, і нам у выніку давядзецца спрачацца аб тым, што рабіць, а што не рабіць», — адзначыў ён. «Аднак калі яны (расійскі бок). Сапраўды зробяць тое, што на што здольныя... Гэта будзе катастрофай для Расіі, калі яны працягнуць ўварванне ва Украіну», — папярэдзіў Байдэн.
Такія дзеянні Масквы будуць «самай значнай па сваіх наступствах глабальнай падзеяй» з часоў Другой сусветнай вайны, сказаў ён.
«Банкі РФ не змогуць ажыццяўляць аперацыі з доларамі»
Па словах кіраўніка Белага дома, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «ніколі не бачыў санкцый», падобных тым, якія будуць уведзеныя, калі ён пойдзе на гэты крок.
Байдэн папярэдзіў, што гаворка будзе ісці аб «жорсткіх эканамічных наступствах». «Іх (рускія) банкі не змогуць ажыццяўляць аперацыі з доларамі», — заявіў ён.
Амерыканскі лідар дадаў, што адказ здарыцца і ў тым выпадку, калі Масква «працягне задзейнічаць» свае кібермагчымасці. Пры гэтым, адказваючы на ўдакладняльнае пытанне журналістаў, Байдэн прызнаў, што сярод саюзнікаў па NATO пакуль няма адзінага меркавання аб тым, як рэагаваць, калі з боку Крамля будзе мець месца «нязначнае ўмяшанне». На гэты конт паміж партнёрамі «ёсць рознагалоссі», канстатаваў кіраўнік адміністрацыі ЗША.
Наконт свайго асабістага ўспрымання таго, якімі могуць быць далейшыя крокі Уладзіміра Пуціна, Байдэн адзначыў: «Я не ўпэўнены, што ён дакладна ведае, што збіраецца рабіць».
Каментуючы дыпламатычныя намаганні Вашынгтона, Байдэн прызнаўся, што не да канца ўпэўнены ў тым, што расійскія афіцыйныя асобы, з якімі вялі перамовы высокапастаўленыя дарадцы Белага дома, цалкам праінфармаваныя аб планах Пуціна.
Зрэшты, відаць, нават Пуцін яшчэ сам не дакладна не ведае, што збіраецца рабіць. Амерыканскі лідар дадаў, што ў сітуацыі з прэзідэнтам Расіі канкрэтнае рашэнне можа залежаць нават ад таго, на «якой палове ложка» той прачнецца.
Неразмяшчэнне стратэгічных узбраенняў ва Украіне
Зрэшты, у сваім выступе ў Белым доме Байдэн дапусціў магчымасць дасягнення пэўных дамоўленасцяў з Масквой па пытанні аб неразмяшчэнні стратэгічных узбраенняў ва Украіне. Са слоў прэзідэнта ЗША, Пуцін сказаў яму, што чакае дзвюх рэчаў: пацверджання таго, што Кіеў ніколі не стане сябрам NATO, а таксама таго, што ва Украіне не будуць размешчаныя стратэгічныя ўзбраенні. «Мы можам да нечага прыйсці па другім пункце», — выказаў меркаванне Байдэн, і дадаў, што Вашынгтон будзе чакаць ад Масквы крокаў у адказ «у еўрапейскай частцы Расіі».
«Верагоднасць ўступлення Украіны ў NATO не занадта высокая»
Верагоднасць далучэння Украіны да NATO ў кароткатэрміновай перспектыве невысокая, паколькі не ўсе патрабаванні, неабходныя для ўступлення ў Альянс, выкананы Кіевам, адзначыў Байдэн. «Верагоднасць таго, што Украіна далучыцца да NATO ў бліжэйшай перспектыве, не занадта высокая, улічваючы тое, што ім трэба прарабіць нашмат больш працы» ў пытаннях дэмакратыі, дадаў амерыканскі лідар. Ён таксама падкрэсліў, што і саюзнікі Вашынгтона павінны быць гатовыя да прыёму Кіева.