ФСБ пераканала Цэнтрабанк Расіі падтрымаць поўную забарону крыптовалют у краіне — Блумберг
ФСБ баіцца, што з дапамогай крыптавалют будзе фінансавацца расійская апазіцыя, паведамляе ВВС
Федэральная служба бяспекі пераканала
кіраўніка расійскага Цэнтрабанка Эльвіру Набіуліну падтрымаць поўную забарону
на аперацыі ўладальнікаў з Расіі, піша Блумберг са спасылкай на свае крыніцы.
Зрэшты ЦБ заўсёды быў супраць легалізацыі крыптовалют у якім бы там ні было выглядзе. Іх выкарыстанне можа падарваць грашовае абарачэнне, пра што Набіуліна заяўляла яшчэ ў 2017 годзе.
ФСБ лабіравала поўную забарону, таму што цяжка адсочваў плацяжы ў крыптовалютах, якія ўсё часцей выкарыстоўваюцца расіянамі для ахвяраванняў на карысць "непажаданых арганізацый", гаворыцца ў публікацыі Блумберга.
Фінансаванне апазіцыі — вельмі нязначная частка рынку, які ацэньваецца ў 7 трыльёнаў расійскіх рублёў (каля 92 млрд долараў), што знаходзяцца на рахунках у прыкладна 17 млн крыптакашалькоў, аднак ФСБ "занепакоеная маштабам гэтай праблемы, які расце", піша Інтэрфакс.
ФСБ адмовіла агенцтву Блумберг у каментары.
Зрэшты, месяц таму Набіуліна публічна выступіла супраць крыптавалютаў. 17 снежня яна заявіла, што расійская фінансавая сістэма не павінна выкарыстоўвацца для здзелак з імі. "Наша стаўленне да крыптавалютаў, мякка скажам, скептычнае", — казала кіраўніца ЦБ Расіі.