Брава, Марына!

Марына Ле Пэн давяла, што годная свайго бацькі — лідэра французскіх правых радыкалаў Жан-Мары Ле Пэна.

Марына Ле Пэн у палітыцы ледзь не з дзяцінства. Яна нарадзілася ў вельмі палітызаванай сям’і ў 1968 годзе. На гэты час яе бацька Жан-Мары Ле Пэн ужо меў досвед дэпутата і праславіўся на ўсю краіну фразай: “Францыяй кіруюць під…сы: Сартр, Камю і Маро. Калі Марыне было чатыры гады, Жан-Мары заснаваў партыю Нацыянальны Фронт.



6d0f846348a856321729a2f36734d1a7.jpg

Марына Ле Пэн давяла, што годная свайго бацькі — лідэра французскіх правых радыкалаў Жан-Мары Ле Пэна.
Марына Ле Пэн у палітыцы ледзь не з дзяцінства. Яна нарадзілася ў вельмі палітызаванай сям’і ў 1968 годзе. На гэты час яе бацька Жан-Мары Ле Пэн ужо меў досвед дэпутата і праславіўся на ўсю краіну фразай: “Францыяй кіруюць під…сы: Сартр, Камю і Маро. Калі Марыне было чатыры гады, Жан-Мары заснаваў партыю Нацыянальны Фронт.
Натуральна, дзяўчынка стала цікавіцца палітыкай вельмі рана: з часам уступіла ў бацькоўскую партыю, і нават яе муж — адзін з лідэраў Нацыянальнага Фронту.
Ужо ва ўзросце 18 гадоў яна пачала балатавацца ў дэпутаты. Аднак, трэба прызнаць, вялікіх поспехаў на гэтай глебе не займела. Яе рэкорд на выбарах у рэгіянальны парламент — 22 працэнты. Куды больш яе імя мільгала ў прэсе ў сувязі са шматлікімі скандаламі ўнутры Нацыянальнага Фронту. Жан-Мары хацеў, каб менавіта дачка пасля яго выхаду на пенсію стала ў руля партыі. Аднак шмат хто ў апараце Нацыянальнага Фронту выступаў супраць дынастычнага прынцыпу перадачы старшынства. Праблема нашчадка Жан-Мары некалькі разоў прыводзіла да адколу ад партыі незадаволеных груповак. Марына была вымушана ўвесь час даказваць, чаго яна вартая.
Цяпер Марына сапраўды давяла, што яна не толькі вопытны функцыянер, нядрэнны трыбун, добры іміджмейкер і майстар партыйных інтрыг. Гэтыя якасці за ёй прызнаюць нават палітычныя ворагі. У дадатак, яна сапраўдны палітык.
Усё пачалося некалькі гадоў таму, калі яна нечакана пачала ўсё часцей наведвацца ў гарадок Энін-Бамон на мяжы з Бельгіяй, дзе жывуць усяго 26 тысяч чалавек. Пра гэты горад звычайныя палітыкі амаль нічога не ведалі. Гэта быў тыповы горад былых гарнякоў, дзе з-за закрыцця нерэнтабельных шахтаў катастрафічна вырасла колькасць беспрацоўных.
Выбар Марыны здаваўся вельмі дзіўным. У гэтым раёне Францыі не шмат эмігрантаў, барацьба з якімі ёсць галоўным лозунгам нацыяналістычнай прапаганды. Акрамя таго, тут моцныя левыя традыцыі. За сацыялістаў дружна галасавалі яшчэ з часоў Парыжскай камуны.
Аднак, трэба прызнаць, што ў дачкі Ле Пэна проста цудоўны палітычны інстынкт. Інакш бы прыкладна год таму назва Энін-Бамон не трапіла на старонкі нацыянальнай прэсы. Падстава: гарадскі мэр, сацыяліст Жэрар Далангвіль трапіў у турму з-за факту карупцыі. Давялося прызначаць новыя выбары гарадскога савету. Першы тур прынёс сенсацыю еўрапейскага маштабу: ліст нацыяналістаў (Марына ў ім была на другім месцы), атрымаў 40 працэнтаў галасоў. На другі тур нацыяналісты ішлі на выбары пад лозунгам барацьбы з карупцыяй, як партыя, якая супрацьстаіць палітычнаму істэблішменту. Тэма карупцыі і недаверу буржуа да старых партый дастаткова новая ў рыторыкі Нацыянальнага Фронту. Як было сказана вышэй, дзесяцігоддзямі партыя эксплуатавала тэму эміграцыі.
Аднак цяпер лаўры галоўнага змагара з навалай чужынцаў прыпісаў сябе Нікаля Сарказі, з падачы якога быў прыняты тузін законаў супраць іншаземцаў. Так ці інакш, Марына зрабіла правільную стаўку. Колькасць галасуючых за Нацыянальны Фронт вырасла ўдвая.
“Рымейк красавіка 2002 года, — адрэагавала ўся прагрэсіўная прэса Францыі на навіны з Энін-Бамона. Тады Жан-Мары Ле Пэн здолеў прайсці ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Гэта быў шок!
Перамога правых у Энін-Бамон магла азначаць вяртанне Нацыянальнага Фронту ў сур’ёзную палітыку. Нагадаем, што ў сярэдзіне 1990-х Нацыянальны Фронт кантраляваў чатыры вялікія гарады поўдня. Аднак хутка выбаршчыкі расчараваліся ў палітыцы нацыяналістаў (яны, напрыклад давалі прэмію белым бацькам за народжанае дзіця).
У любым выпадку, левыя абвясцілі стан трывогі. Адзін з лідэраў сацыялістаў лічыць Марыну “небяспечнейшай за яе бацьку і прагназуе: “Калі Марына стане босам Нацыянальнага Фронту, партыя ператворыцца ў аналаг Саюза фашыстаў Мусаліні. Сама Марына назвала кампанію левых “камедыяй.
Аднак на гэты раз яна памылілася. У выніку выбараў 5 ліпеня кандыдат ад левага Рэспубліканскага Альянсу Даніэль Дуке здолеў атрымаць 54 працэнты. Правыя прайгралі.
Прыйшоў час для аналітыкаў падводзіць вынікі. Самая парадаксальная выснова: правыя ў Энін-Бамон не прайгралі. Ужо тое, што адрыў Дуке ад канкурэнта складае ўсяго 500 галасоў, гаворыць шмат пра што. Нават лева-ліберальная газета “Le Monde, якая традыцыйна выступае супраць правых, прызнала, што Марына заслужыла кампліментаў і воклічаў “Брава!. Менавіта такімі крыкамі віталі яе прыхільнікі, калі на прэс-канферэнцыі пасля выбараў яна прызнала сваю паразу.
Не прайгралі і левыя, якія, здавалася б, толькі за кошт мабілізацыі ўсіх рэсурсаў і моцнай агітацыі змаглі вырваць перамогу ў Нацыянальнага Фронту. Наадварот, факт кааперацыі ўсіх левых партый дае іх актывістам надзею на пачатак працэсу аб’яднання і стварэння аднаго полюсу левых сіл. Зараз ідуць кансультацыі.
Як не дзіўна, прайграў цяперашні прэзідэнт Нікаля Сарказі, чыя партыя “Саюз за народны рух (UMP) амаль не ўплывае на палітычную сітуацыю. Ці значыць гэта, што Нацыянальны Фронт у будучым мае шансы стаць галоўнай правай партыяй Францыі? Каб адказаць на гэта пытанне, трэба дачакацца рэгіянальных выбараў у наступным годзе.
Што да Марыны, то яна публічна паабяцала сваім прыхільнікам, што “наступным разам усё будзе лепш. Ёй і так, думаецца, някепска. Цяпер ніхто не зможа аспрэчыць, што лепшага кандыдата на пасаду лідэра Нацыянальнага Фронту няма.