Роўна 145 гадоў таму расійскі імператар Аляксандр II зацвердзіў праект спецыяльнага камітэта пра стварэнне Туркестанскага генерал-губернатарства. Юбілей стварэння гэтай установы выклікаў цікавыя дэбаты сучасных гісторыкаў на тэму эфектыўнасці расійскай каланіяльнай мадэлі ў Цэнтральнай Азіі. На думку большасці сучасных гісторыкаў, Расія не здолела стварыць нешта падобнае на брытанскую і французскую схемы падпарадкавання палітычных эліт на захопленых тэрыторыях. Вызначальным тут стала «падпарадкаванасць» туркестанскай адміністрацыі Ваеннаму ведамству. У выніку мясцовае грамадства так і не было інтэграванае ў агульнарасійскі палітычны працэс. Самае цікавае, што нежаданне даць тубыльцам грамадзянскія правы мела негатыўныя наступствы для самога цэнтру. «Інкарпарацыя ў склад Расійскай імперыі сярэднеазіяцкіх земляў і іх каланіяльнае «ўладкаванне» не прывялі да канчатковага замірэння гэтых тэрыторый. Іх «чужароднасць» заўсёды адчувалася і, па-сутнасці, з’явілася адной з прычын развалу Расійскай імперыі, а потым, дарэчы, і Савецкага Саюза. Таму і існуе цалкам апраўданы пункт гледжання, што заваёва рускімі Сярэдняй Азіі прынесла Расіі больш негатыву, чым пазітыву», — піша адзін з гісторыкаў.
Паводле ўзбекскай прэсы