Дом, які разбурыў Асад

Сірыец Муханад Алькхаліль, 28-гадовы аспірант РУДН, знаходзіцца ў бязвыхадным становішчы: яго сям'я ў горадзе Ідліб больш не можа плаціць за яго вучобу. А каб атрымаць працоўную візу, яму трэба вярнуцца ў Сірыю, дзе пераследуюць за любыя антыасадаўскія выказванні. Пра жыццё ў Сірыі за часамі кіравання сям'і Асадаў ён распавядае Рускай рэдакцыі "Радыё Свабода"



razburany_dom.jpg

Разбураны дом сям'і Алькхаліль у Ідлібе

— Калі рэвалюцыя пачалася, яна некаторы час была мірнай. Потым пачалі ваяваць. Як пачалі? Асад прывёў войска ў горад і загадаў разганяць дэманстрацыі. Тады некалькі чалавек з камандавання вырашылі, што місія арміі — захаваць народ, а не крэсла Асада. Таму сталі пакідаць войска. Першым войска пакінуў афіцэр Хусейн Хармуш. Калісьці і ён вучыўся ў Расіі.

gdb.rferl.org__bb481f4a_e8f7_4_6b0234d29dd290663340d634640dcf6c.jpeg

 Муханад Алькхаліль

Ён стварыў Сірыйскую свабодную армію. За ім рушылі больш за 50 тысяч чалавек.

Ваявалі, літаральна, з чым уцяклі. Адзін салдат уцёк з аўтаматам. Іншы — з танкам. Не ведаю, як яго завуць, але ўсе сталі называць яго Танк. Пра яго нават ёсць дакументальны фільм.

Калі б Сірыйскую свабодную армію фінансавалі, яна б змагла перамагчы войска Асада. Свет умешваецца ў тое, што адбываецца ў Сірыі, падтрымліваючы тых ці іншых у залежнасці ад уласных інтарэсаў. Сірыйскую свабодную армію не падтрымлівае амаль ніхто. Камусьці гэты канфлікт выгадны.

Вельмі страшна, калі гіне чалавек, нават за Асада. Я не хачу, каб нехта паміраў, каб нехта быў "за" ці "супраць". Дзеля чаго паміраць? Каб адна сям'я кіравала Сірыяй вечна? Іх дзеці жывуць вельмі добра, не ў холадзе і голадзе. А ўсе астатнія сірыйцы пакутуюць: і тыя, якія "за", і тыя, хто "супраць".

3 мільёны сірыйскіх дзяцей сёння не ходзяць у школу. 8 мільёнаў бежанцаў. Краіна знішчана на 80 адсоткаў. Раней было шмат бедных. Наша сям'я жыла нармальна — не багата і не бедна. Я нарадзіўся ў 1987 годзе. Калі мне было 6 гадоў, я пайшоў у школу. І вось мы з раніцы збіраемся ў школе і там пачынаем паўтараць, што заўсёды будзем адзіным народам, што партыя "Баас" заўсёды будзе намі кіраваць і што наш вялікі прэзідэнт — тады гэта быў Хафіз Асад, бацька Башара, — будзе вечна.

Калі я быў у 9-м класе, Хафіз Асад памёр і прэзідэнтам стаў Башар Асад. Школы называлі "асадаўскімі". Калі хтосьці пытаўся: "Вы адкуль?", трэба было адказваць: "Я з асадаўскай Сірыі". Не з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Стадыёны — толькі стадыёны Аль-Асад. Паліклінікі, бальніцы... Галоўная вуліца — вуліца Асада, галоўны мост — мост Асада. Казалі, што не існуе іншай сірыйскай гісторыі, акрамя асадаўскай: Асад — наш заснавальнік.

Да 15 сакавіка 2011 года я таксама крычаў, што Башар — наш кіраўнік і абаронца. Але 15 сакавіка 2011 года на мірных пратэстах забілі некалькі чалавек, у тым ліку дзяцей. Я доўга пра гэта думаў. Улада не можа забіваць дзяцей. Калі б Асад і праўда быў вялікім, ён павінен быў сысці. Або абараняць гэтых дзяцей, або сысці. А ён іх забіў.

Працяг расповеду Мханада Алькхаліля чытайце ТУТ

Пераклад НЧ